Сацыяльная сетка, якая не прадае.
Ваша стужка павінна быць напоўнена тым, што для Вас важна, а не тым, што карпарацыя лічыць мэтазгодным Вам паказаць. Кардынальна іншая сацыяльная сетка - цалкам у руках людзей.
Кіруйце сваёй стужкай
Толькі Вы дакладна ведаеце, што хочаце бачыць на сваім серверы. Ніякіх алгарытмаў або рэкламы, якія марнуюць Ваш час. Сачыце за любым серверам Mastodon з аднаго ўліковага запісу і атрымлівайце паведамленні ў храналагічным парадку, каб Ваш куток Інтэрнэту быў крыху падобным да Вас.
Фармуйце сваю аўдыторыю з упэўненасцю
Mastodon дае ўнікальную магчымасць кіраваць сваёй аўдыторыяй без пасрэднікаў. Маючы сервер Mastodon, разгорнуты на ўласнай інфраструктуры, яго карыстальнікі могуць узаемадзейнічаць з любым іншым серверам Mastodon, не аддаючы кантроль у чужыя рукі.
Неабмежаваны творчы патэнцыял
Mastodon падтрымлівае публікацыі з аўдыя, відэа і выявамі, апісаннем даступнасці, апытаннямі, папярэджаннямі аб змесце, аніміраванымі аватарамі, карыстальніцкімі эмодзі, мініяцюрамі, элементамі кіравання абрэзкай мініяцюр і іншым. Незалежна ад таго, дзеліцеся вы сваім мастацтвам, музыкай або падкастам, Mastodon тут для Вас.

